Шаноўныя сябры!
Яшчэ раз запрашаем вас на канцэрт "Песьні Свабоды", што мае адбыцца ў пятніцу, 25 жніўня на пл.Бангалор, пачатак а 18-й гадзіне. У канцэрце возьмуць удзел:
Крама
N.R.M.
Neuro Dubel
Партызанская Школа
Band A
P.L.A.N.
Памідор/OFF
Tav.Mauzer
Улічваючы, што магчымасьць сустрэцца на такіх імпрэзах надаецца ня часта - абтэлефануйце сваіх сяброў, разашліце гэтае запрашэньне на адрасы знаёмых, запрашайце ўсіх!
Паводле атрыманага намі прагнозу, у пятніцу пасьля 18-й ніякіх сур'ёзных ападкаў не чакаецца, аднак, відавочна прыпякаць таксама ня будзе, таму лепш апрануцца на асеньні лад, на ўсялякі выпадак можна прыхапіць і парасоны.
Просім вас дапамагчы параздаваць запрашальнікі-флаеры, для гэтага трэба падыйсьці: у чацьвер - 14:00-15:00 у пятніцу - 12:00-13:00 на адрас Варвашэні, 8 (назва вуліцы да перайменаваньня), гэта ст.м."пл.Перамогі", выхад у бок ст.м."пл.Я.Коласа".
Дабраахвотнікі не застануцца без падарункаў!